Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Голосование
В вашей семье есть семейное чтение?
Всего 44 человека
Голосование
Вопрос учащимся: Кто или что помогает вам определиться в выборе профессии?
Всего 44 человека
Голосование
Чем чаще всего вы занимаетесь в свободное время?
Всего 58 человек
Голосование
Вопрос для родителей: Как Вы думаете, с какой целью в школах введён деловой стиль одежды?
Всего 62 человека

Экскурсии историко-краеведческого музея "Истоки"

Дата: 3 апреля в 17:05
Автор: Валюк С. В.
Экскурсія “Польская школа. Як усё пачыналася?”,
якую праводзяць юныя экскурсаводы

Марцэвіч Т.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ёдкаўскай сярэдняй школы

Школа моя, радасць моя,

Няма такіх, бо ты нова…

Прывітанне, любая школа! Я кожны дзень прыходжу раней у школу, бо нацешыцца не магу з яе. Зусім нядаўна, 1 верасня 1938 года было вялікае свята ў Кянцях – у нас пачала працаваць новая школа. У дзень адкрыцця мы нават разам з настаўніцай сфатаграфаваліся на памяць. Я гэты здымак нашу з сабой.

Гляджу я на яго і ўспамінаю шчаслівыя твары нашых бацькоў. Нашаму  шчасцю не было канца.  О, а пра настаўніцу патрэбна сказаць асобна. Яна аж свяцілася ад радасці, бо так доўга чакала гэтага дня! І вось наступіла 1 верасня 1938 года. Нам мамы пашылі школьную форму, сінюю з белымі каўнерчыкамі. Ой, як мы зухаваліся, бо форма была толькі ў нашай вясковай школе.

Мне бацькі купілі падручнікі. А каштуюць яны нятанна – аж 2 злотых. За гэтыя грошы можна было купіць пуд жыта. Мне мама пашыла торбачку для падручнікаў і лусты. Абед нам ў школе не даюць. Дома мне паклалі паранага бобу і кавалак хлеба, палітага льняным алеем. Ой, як мы чакаем навагодняга свята. Тады нас пачастуюць шклянкай гарбаты з цукеркай.

Вось цікава, а кім я буду, як вырасту? Мне хочацца быць і мастаком, і доктарам, і пісьменніцай… а можа, мне паспрабаваць цяпер скласці аповед?

Паспрабую. Вось слухайце: “Жылі-былі людзі ў вёсках  Кянці, Калесішчы, Навіцкія. Дзеткі іх спачатку вучыліся па хатах, бо школы яшчэ не было. Вучняў стала многа  - аж каля 100! І тады пані Людвіка Гарбіно, настаўніца, задумала пабудаваць школу. Усе клопаты ўзяла на сябе. Сяляне з Кянцёў, Калесішч, Навіцкіх дапамагалі: выдзялялі будаўнічы лес, збіралі разам з дзецьмі каменне на фундамент.

Для будаўніцтва школы патрэбны былі вялікія грошы, і пані Людвіка прыдумала, як іх прыдбаць. Для гэтага наладжвалі спектаклі пасля заняткаў. А потым арганізоўвалі танцы, за якія бралі плату. Яшчэ пані прыдумала латарэю са шклянымі прызамі з Бярозаўскага шклозавода. На атрыманыя грошы і пабудавалі ў Кянцях прасторную з адным вялікім класным пакоем 4-х гадовую школу”.

Вось так ўсё і было. А можа, мае словы будуць пакладзены ў падмурак летапіснай гісторыі  маёй Кянцёўскай школы. Хто ведае?

Хопіць балбатаць! Я пра сённяшнія справы зусім забылася. Трэба ж дошку да заняткаў памыць. Сёння ў нас будуць матэматыка, чытанне, пісьмо і Закон Божы. У пачатку першага ўрока мы кожны дзень усе ўстаём і хорам чытаем па-польску малітву з пажаданнямі спорнай вучобы. Усе заняткі вядуцца на польскай мове, і калі мы звяртаемся адзін да аднаго па-беларуску, настаўнікі гэта заўважаюць і гаварыць на беларускай мове забараняюць, але не вельмі настойліва.

Вось я на сённяшні ўрок чытання вучыла верш

Ловіл Янэк до полудня,

Маёнц  пружнон храпкэн…

Што гэта за “храпка”? Думала, думала – дарэмна. Успамінала, успамінала…  Не, настаўніца не гаварыла нічога пра гэтае слова. У мамы спыталася, так яна адказала: “А багі яго ведаюць! Адчапіся”.

Школа моя, радасць моя…

Ой! Нешта няма доўга маіх сябровак. Я адкрыю вам сакрэт: мы дамовіліся зрабіць прыемнае нашай пані Людвіке – павіншаваць яе з Днём нараджэння. Вось я падрыхтавала ёй падарунак, сама вышывала і подпіс зрабіла: “Nadobrewspomnieniadlaukochanejnauczycielki”. Спадзяюся, пані Гарбіно будзе прыемна.

Некалі мы растанемся, а пані Людвіка паглядзіць на фотаздымак і на падарунак і будзе ўспамінаць нас, школу, свае маладые гады.

А як бы хацелася ведаць, што будзе са школай праз 70-80 год. Час бяжыць.  Кола гісторыі круціцца…

і далей я вяду расказ ужо ад імя сучаснага школьнага экскурсавода.

Кянцёўская чатырохгадовая школа пераўтварылася ў сямігодку. Потым у васьмігодку, а ў 1994 годзе перад закрыццём – у 10-цігодку. Кянцёўская школа дала жыццё Ёдкаўскай школе, куды парайшлі ўсе вучні і настаўнікі.

Сёння ў Ёдкаўскай школе створаны краязнаўчы музей, у якім ёсць экспазіцыя, прысвечаная Кянцёўскай школе. У  ёй самае пачэснае месца займае гэты фотаздымак і ліст, дасланы з Польшчы 85-цігадовай Людвікай Гарбіно. Тыя звесткі пра гісторыю школы ў Кянцях, якія мы атрымалі з ліста, натхнілі нас на пошукі экспанатаў, што расказалі нам пра далейшы лёс гэтай школы.

Пад час пошуку мы сустрэліся з людзьмі – вучнямі і настаўнікамі Кянцёўскай школы, запісалі іх успаміны.У прыватнасці з Хітрун Зінаідай Іванаўнай. Вось яна – вучаніца 3 класа Кянцёўскай  чатырохгадовай школы. А тут яна ўжо настаўніца Кянцёўскай, але ўжо сямігадовай  школы.

Музей  папоўніўся з паўсотні экспанатамі са школьнага жыцця тых гадоў.Гэта малітоўнік для ўрока Закон Божы, кніжка для чытання, спеўнік на польскай мове і малітоўнік на стараславянскай царкоўнай мове. Гады выдання: 1903-1911.

У экспазіцыі ёсць  здымкі вучняў і настаўнікаў Кянцёўскай сямігадовай школы, сапраўдныя  падручнікі, пёравая ручка, канькі, спартыўныя ўзнагароды 1950-х гадоў.

Прыкрасілі экспазіцыю нашага музея і экспанаты 1960-х – 90-х гадоў. Вы бачыце фотаздымкі, сшыткі і дзённікі, падручнікі  і школьную форму. Дзякую за ўвагу!

“Кніга – мудры спадарожнік і дарадца чалавека”

План-канспект урока беларускай літаратуры з экскурсіяй у музей

для вучняў VІ класа

   

Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць”

Музейны занятак для вучняў старэйшых класаў

Марцэвіч Т.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ёдкаўскай сярэдняй школы

Мэта:

Фарміраванне гендарнай культуры, культуры сямейных узаемаадносін  старшакласнікаў праз вывучэнне абрадаў і традыцый беларускага народа.

Задачы:

знаёмства з  асаблівасцямі  ёдкаўскага вясельнага абраду   як рытуальнай працэдуры і маральна-этычнага абавязаку кожнага чалавека;

стварэнне ўмоў па авалоданні ведамі, уменнямі і навыкамі правільнага  выкарыстання вясельных  атрыбутаў: вянка, каравая, куфра, ручніка;

знаёмства з адметнасцямі ёдкаўскіх вясельных гульняў, вывучэнне мясцовага абраду “Вянок маладой”;

выхаванне ў юнакоў і дзяўчат устойлівых маральных паводзін і цнатлівасці на аснове традыцый вясельнага абраду.

Узрост дзяцей: 14–17 гадоў.

Працягласць занятку: 45–50  хвілін.

Месца правядзення занятку: гісторыка-краязнайчы музей “Вытокі”.

Паняційны слоўнік:

Мірт – расліна,  назва якой  зарадзілася ад лацінскага Myrtus,  адносіцца да роду паўднёвых вечназялёных. У яго пухнатых белых кветках, у лісці ўтрымоўваецца эфірнае масла. Галіна мірта заўсёды была знакам свету, асалоды і цішыні, сімвалам цнатлівасці.

Абрад “Вянок маладой” –  вясельны абрад, які распаўсюджаны на Грдзеншчыне, сутнасць якога заключаецца ў пляценні перад вяселлем міртавага вянка родзічамі маладога для нявесты з мэтай падкрэсліць яе асаблівае становішча – цноту.

Пасаг – прыданае,  ад старажытнарускага “посагаці” – выходзіць замуж.

Цнатлівасць – цно́та, цно́тнасць, няві́ннасць, дзяво́цтва — у фізіялагічным сэнсе стан жаночага арганізму да моманту першага сексуальнага кантакту.

Вясельны каравай — гэта вялікі прыгожы пірог, які сімвалізуе багацце, дабрабыт будачай сям’і, атаясамліваецца з маладымі, іх доляй і шчасцем.

Паданне –  вуснае апавяданне, якое жыве ў народзе, у данай мясцовасці і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Рэчыўны рад выкарыстаных музейных прадметаў: вянок маладой (міртавы)(КП-600), куфар драўляны распісны (КП-350), палатно (ИККИ 0-43), блузка жаночая з вышыўкай (КП-387),  блузка жаночая (КП-386), абрус (ИККИ 0-43А), фартух (КП-385), хустка (ИККИ 0-39), карункавы ручнік (ИККИ 0-41), ручнік з вышыўкай (КП-388), каробка для бялізны прамавугольная з крышкай плецяная (КП-349), вышыўка “Кветкавы ўзор” (КП-351), фіранкі на дзверы льяныя з узорам (КП-360,КП-361,КП-362), безрукаўка (шнуроўка) жаночая (КП-390), спадніца (КП-391), андарак (спадніца)(КП-392), вянок вясельны маладой (КП-512), дыск з вясельнымі фотаздымкамі (НДФ-1048), паданне“Бусел – гаспадар Ёдак і апякун маладых” (НДФ-1049).

Метадычны рэпертуар занятку:

Тэхналогія – інфармацыйна-камунікацыйная, гульнёвая, інтэрактыўная з элементамі анімацыйнай экскурсіі.

Метады і прыёмы: рэканструкцыя абраду “Вянок маладой”, майстар-клас , экскурсія, вясельныя гульні.

Форма правядзення: вусны фальклорна-этнаграфічны часопіс.

Навукова-метадычныя дапаможнікі:

-відэаматэрыял “Вянок маладой”;

-мультымедыйная прэзентацыя “Таямніцы традыцыйнага беларускага вяселля”;

-фотагалерэя з  вясельнымі фотаздымкамі  ХХ стагоддзя.

Пералік неабходнага тэхнічнага абсталявання: камп’ютар, мультымедыйны праектар.

 Сцэнарый музейнага занятку

Вучань-экскурсавод (у ролі тамады) (слайды 1-2). Ёдкаўцы  ўчэпіста ўтрымліваюць у сваёй памяці  толькі тыя звычаі і абрады, якія адпавядаюць маральным і эстэтычным прынцыпам беларускага народа. Адзін з іх – вясельны абрад, галоўнае ў якім – захаванне  дзявочай  нявіннасці да шлюбу, бо чысціня да вянчання з’яўлялася залогам нараджэння здаровых дзяцей, цнатлівасць разам з рукадзеллем  спакон вякоў лічыліся самымі значнымі якасцямі будучай маладой.  У Беларусі, а таксама ў нашай мясцовасці вянок быў сімвалам дзявочай нявіннасці і  традыцыйнага  вяселля.

           Не адну пару лапцей Бог стаптаў,

                                        Пакуль гэту пару сабраў.

                                        Пары злучаюцца на небе,

                                        Вяселлі ладзяцца на зямлі!

Уступнае слова кіраўніка музея:

Добры дзень, паважаныя старшакласнікі, мы рады вітаць вас у гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”.  Хутка вы закончыце школу  і  апынецеся  на парозе стварэння самастойнага жыцця, сям’і.  Шлюб – гэта наканаваны лёс, гэта чарговая прыступка ў радаводнай лесвіцы, якая знітоўвае нашы маўклівыя карані і шумлівую крону будучыні.   У сямейным жыцці шмат  радасцей, але шмат і цяжкасцей. У беларусаў назапашаны вялікі жыццёвы вопыт, якім трэба кіравацца ў час вяселля, каб маладыя жылі шчасліва. Вось над чым нам трэба сёння паразважаць. 

Вучань-экскурсавод. Захопленыя ідэяй маральнай чысціні да вяселля, мы паспяшаліся  пазнаёміцца з  асаблівасцямі ёдкаўскага вясельнага абраду не толькі як ўзнёслай рытуальнай працэдуры, але і як найвялікшага маральна-этычны абавязаку перад сваімі будучымі дзецьмі, перад  бацькамі, сваім Родам і, нарэшце, перад Богам, які да скону веку патрабаваў адпаведных паводзінаў, адпаведнага стаўлення жонкі да мужа, мужа да жонкі, да сваіх дзяцей. Давайце прыадкрыем  таямніцы традыцыйнага ёдкаўскага вяселля!

Адгарнём першую старонку нашага фальклорна-этнаграфічнага  часопіса.

Майстар-клас па вырабу вясельнага вянка

Гаспадыня (кіраўнік музея). Прапаную ўсім паглядзець абрад “Вянок маладой” і прыняць удзел у вырабе вясельнага вянка.

 Вядучая (у вобразе сястры маладога).

  1. Хата маладога.

         Жанчына-абрадніца. Заходзьце, унучанькі даражэнькія. Добра, што раней прыйшлі, дапамажыце хутчэй. Ёсць у нашым двары князь малады, наш Максім.

         Дружка першая. Ён у нас прыгожы, да работы спрытны, бацькоў і дзядоў паважае, сябе ў крыўду не дае. Малодшым сёстрам добры настаўнік.

Дружка другая. На век доўгі, на быт добры выпраўляем Максіма  ў шлях сямейны, шлях шлюбны.

Дружка першая. Хай на скрыпках, цымбалах музыкі зайграюць,

А чароўныя гукі хай гасцей нам збіраюць,

Хай дзяўчаткі-кабеткі звонка песні спяваюць,

На зямлі беларускай зноў вяселле спраўляюць.

Так гулялі раней, хай жа вернецца зноў!

 Жанчына-абрадніца. Для маладой жаніха нашага спляцём вяночак з мірты, каб шлюб іхні быў шчасны, каб жылі маладыя ў каханні і згодзе. Калі маладая прыме наш вянок, значыць яна захоўвала дзявоцкасць для нашага Максіма. Упрыгожым вяночак рознымі кветачкамі: рутай, каб маладая паненка была абута, ружамі, лілеяй, каб з новымі думкамі ўступіла ў сямейнае жыццё.

Дзяўчаты разам з жанчынай-абрадніцай спяваюць песню:

Мы паедзем там, там,

Дзе запрашоны.

Навокал  акенца

Вшэндзе отвожонэ.

Вышла стара маці

Браму отвераці

І вынесла фляжка віна,

Хцяла нас поіці.

Мы не бэндзем пілі,

Пойдзем да святліцы.

А ў святліцы за століком

Слічна панна седзі.

Слічна панна встала,

Правом рэнкем дала

Вітам, вітам мой наймільшы,

Даўно цябе чакала.

В огрундэчку была,

Тры вяночкі звіла.

Едэн – собе,

Другі – тобе,

Тшэці повесіла.

Повесіла вянэк
В сенях за дзвярамі,

А як выйшла мая мама

Залялся слязамі.

Не плач, мая мама,

Не жалуй там тэго.

Бо мы пілі і гулялі за пенендзы его.

         Жанчына-абрадніца. Наш вянок гатовы. Вянок – да шлюбу першы крок.

2.Хата маладой.

         Жанчына-абрадніца. Нех бэндзе похвалёны Езус Хрыстус.

Дружка першая. Гдзе то ест ойцец зродзоны і матуля зродзона?

Госці маладой. Тутэй.

 Дружка другая. А гдзе то ест господыня тутэйшэго дома? Няхай мне пода талеж срэбны, злоты, брільянтовы.Был бы тылько новы.

         Жанчына-абрадніца. Бо мы маем на дзень дзісейшы таку пенкну размову.

         Дружка першая. А мы доўга ехалі, то звоны звонілі, аж лясы пэнкалі, і мы до домэчку доехалі.

         Дружка другая. А тэ дробнэ пташэнтэ по цалым свеце леталі, пары шукалі, нігдзе собе пары не обэбралі.

 Дружка першая. Так і наш пан млоды, цалы свет об’ехал, нігдзе собе пары не обэбрал. Обэбрал парачку в тутэйшэм домэчку.

         Дружка другая. Чэму пані млода така сумна, не бэндзь сумна, а бэндзь вэсола.

         Дружка першая. Благославь ойцец, матуля родзона, і вы вэсельны госці, нех вам зайграе музыка велькой жалосці (грае сумная музыка).

         Дружка другая. Нашы паненкі цалу ноч вянок вілі на гловку пшыставілі, квятэчкі зырвалі.

         Дружка першая. Прошэ тэн вянок пшыёнць, бо мне ценжко тшымаць.

         Дружка другая. А ежэле не хцэце пшыймоваць, то прошэ мне выбачыць, а мы о тым вянку мушэ вытлумачыць.

         Дружка першая. Тэн вянок віе сень з тшэх сортув квят. Першы квят – то ест рута, жэбы наша пані была обута.

         Дружка другая. Другі квят – то ест ружа, жэбы наша пані млода была добрэй подружы. А тшэці квят – то ест лілея. Жэбы пані млода тэн вянок слязамі абліла.

         Дружка першая. Благославь, ойцец, матуля родзона, і вы, вэсельны госці, нех вам музыка зайграе велькой жалосці (грае сумная музыка).

         Жанчына-абрадніца. Дзе выберашся, пані млода, са сваёй хаткі? Дзе кіруеш свае крокі? Ці подруж, ці на забава, ці на вёска цёмна, ці на вода шумёнца? Адходзіш ад сясцёр родных, ад братоў радзоных. А як ты адыдзеш ад сваёй каханай маткі, што цебе пеленговала як тэн ружовы квяткі? Сваімі ўласнымі персцямі цебе карміла. Другім хлеба не раз не давала, а для цебе застовіла, бо ты ёсць цурка дрога, а она твая матка. О, як це не жаль мацерскего лона, ктурэ пшэдсветэ, як злата карона! (грае сумная музыка).

 Жанчына-абрадніца. Благослаўце і вы, колежанкі, можа, не раз рвалі тыя квяты. Бо лёс, то ваша служба, пані млода, бо юш для цебе словэй у гаі граць не бяндзе, і музыка граць не бэндзе, і звон косцельны граць не бэндзе. Поблагослаўце і вы, матуля і ойцец, і вясэльнэ кола. Нех вам заграе музыка вясёла (грае вясёлая музыка).

         Чапляе вянок маладой сястра або дружка. Маладыя стаяць разам з усёй дружбай.

Жанчына-абрадніца. Зычым вам шчэнсця, здровя, поводзэня. З поможносцю Божэй длугіх лято жыць богато. І нех вам Пан Буг дая до сондовых ляток дочэкаць своіх родзоных дзяток. Як пшыстамповалі, вшысткіх віншовалі.Як отстэмпуем – то вшысткім дзенькуем. Нех бэндзе похвалёны Езус Хрыстус.

Другая старонка часопіса – “Фотагалерэя  ”Строі з ёдкаўскіх куфраў”

(Афармленне: у рамках размешчаны вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя, стаіць куфар з пасагам)

 Вучань-экскурсавод  (слайды 4-5). У Ёдках   вясельным вянком называлі невялікі круглы вяночак з тонкіх галінак мірта, “папроткі”, “ашпарагуса”. Гэтыя шматгадовая хатнія кветкі і зараз шырока распаўсюджаны на Гродзеншчыне.  Для вырабу вянка і ўпрыгожвання адзення зразалі галінкі мірту ў сябровак і суседзяў. Сабіраліся на зборную суботу. Сплятала вяночак радзіна маладога для маладой. Калі маладая захоўвала дзявоцкасць да шлюбу, яна прымала вянок. Пры ад’ездзе маладых да вянчання маці прышпільвала  яго да вэлюму (пад вэлюм на заплеценыя ці ўкладзеныя “куклай” косы). Падчас вянчання вянок здымалі, пасля вянчання зноў прышпільвалі да вэлюму, але ўжо не зверху — ззаду ці збоку.   Дзяўчатам, якія парушылі забарону, вянка не прышпілялі. Вянок і вэлюм з маладой здымала свякроў, яна ж павязвала ёй хустку (разглядаюць розныя хусткі ў куфры) .

Пасля вяселля маладая захоўвала вяночак разам з вэлюмам.

Гаспадыня. Так, нашы ёдкаўскія дзяўчаткі ў мінулым стагоддзі былі вялікія выдумшчыцы і модніцы (зварот да фотаздымкаў, якія размешчаны ў рамках, як некалі ў вясковых хатах).

Падрыхтоўка вяселля, вясельных падарункаў і адзення маладых патрабавала значных расходаў і намаганняў кожнай сям’і. Дзяўчына пачынала рыхтаваць пасаг загадзя, з дапамогай маці. Але гатовых прадметаў адзення ў пасагу было няшмат, значна болей назапашвалі льнянога і ваўнянага палатна, якое выкарыстоўвалі для пашыву адзення членаў новай сям’і, пасцельных прыналежнасцей. Тадыцыйным падарункам нявесты маладому была вышываная кашуля –  у ёй ішлі пад вянец, захоўвалі на працягу ўсяго жыцця, у ёй жа і хавалі.   

Свёкру маладая рыхтавала ў падарунак пояс, кужаль ці куплёнае палатно на сарочку і нагавіцы. Залоўкам, хросным бацькам – палатно. На вяселлі маладая  даравала вялікую колькасць паясоў: бацьку, іншым родзічам.

 Вучань-экскурсавод (паказвае і расказвае). 3 прадметаў адзення, якія маладая рыхтавала для падарункаў, асабліва вылучаўся падарунак для свекрыві: часам рыхтавалі “поўны ўбор”, які ўключаў кашулю (блузку), спадніцу, фартух, пояс, прыгожую хустку. Хустка як асноўны падарунак свекрыві на вяселлі існавала да нядаўняга часу. Маладая свякрусе дарыла і гаварыла: “ Вот на юбку, ці на кофтачку”, таксама “платок” завязвала. 

Там, дзе было прынята рыхтаваць свекрыві поўны ўбор, напярэдадні вяселля маладая хадзіла “мераць” свякроў, каб падарунак падышоў.

Маладыя (асабліва католікі) імкнуліся набыць ці заказаць залатыя ці хаця б срэбныя заручальныя пярсцёнкі. Часам для вянчання заручальныя пярсцёнкі пазычалі ў сваякоў, калі не было. Некалі аднымі кольцамі ўсе вянчаліся. Пазычалі таксама і туфлі, маглі браць іх таксама ў старэйшых сясцёр.

Вясельны строй аздаблялі галінкамі мірта, папараці (па ніжнім краі спадніцы, на поясе, на грудзях). Неабходным дапаўненнем вясельнага строю маладой былі ніжнія спадніцы і сарочкі, багата аздобленыя карункамі .

 Вядучая. Пры вянчанні валасы маладой былі заплецены ў адну касу.  У Ёдках захаваліся звесткі аб тым, што поўнасцю пляла касу толькі дзяўчына, у якой былі жывыя маці і бацька. Калі не было аднаго з бацькоў – касу запляталі напалову, сіраце плесці касу было нельга. Пазней пры вянчанні заплеценую касу сталі ўкладваць у “куклу”. Галаўны ўбор маладой складаўся з вэлюму (“валь”, “вэлён”) і вясельнага вянка. Вэлюм куплялі ці рабілі самастойна, маглі пазычыць у суседзяў. Рабілі вэлюм з тонкай паўпразрыстай тканіны, з падкрухмаленай марлі. 3 аднога боку тканіну збіралі ў адзін ці некалькі брыжоў (“ронд”). Паміж брыжамі і па зборках мацавалі штучныя кветкі (белага колеру) і тонкія згалінкі мірта. Вэлюм быў даволі доўгім, часам пры вянчанні яго падтрымлівалі  дзеці.

Дзяўчына, якая выходзіла замуж, збірала пасаг у куфар. Гэта розныя тканыя і вышываныя вырабы: пасцель, адзенне, абрусы,  посцілкі, карункавыя ручнікі.

У куфры сабраны розныя такія рэчы.

Трэцяя старонка – “Ёдкаўскі ручнік”

 Гаспадыня (слайд 6). Ручнік… Ён адвечны спадарожнік ёдкаўскага вяселля. Што ж гэта за незвычайная рэч, без якой нельга  было ў шлюб уступаць? Ткалі ручнік звычайна ў Вялікі Пост, а калі ў сям’і нараджалася дзіця, першае, у што закручвалі дзіця, быў ручнік. У Ёдках мы адшукалі жанчыну, якая перад сваім вяселлем выткала сорак ручнікоў. Гэта Вера Валяр’янаўна Лукашэвіч. Жанчына растлумачыла самыя галоўныя абрадавыя дзеянні,  звязаныя з ручніком на вяселлі, якія трэба ведаць кожнаму чалавеку.

Майстар-клас з ручніком (расказвае жыхарка Лукашэвіч В.В.).

1-е абрадавае дзеянне. На вяселлі бацька бярэ ручнік, абвязвае ім па поясу сваю дачку і тройчы абводзіць па сонцы яе вакол стала. Трохразовае хаджэнне вакол стала ў нашай вёсцы азначае развітанне дачкі з хатай бацькоў, са сваімі роднымі і блізкімі.

2-е абрадавае дзеянне. Перад тым, як адправіць маладых з хаты да храма, каля парога хаты бацькі нявесты ўтваралі з дапамогай ручніка арку накшталт падковы – формы сімвала шчасця, праз якую дачка-нявеста і будучы зяць адпраўляліся ў новае жыццё.

3-е абрадавае дзеянне. На разасланы ручнік становяцца маладыя перад алтаром. Лічылася, хто першы ступіць на ручнік, той і будзе гаспадаром у хаце.

4-е абрадавае дзеянне. Пасля вяселля ручнік абавязкова захоўваўся ў сям’і, які не складваўся ў “чацвёрку”, а скручваўся ў “трубу”. Магчыма, таму, што ручнік – гэта старажытны манускрыпт, пісьмовы скрутак, рукатворная кніга нашай культуры.

Чацвёртая  старонка – Інтэрактыўнае заданне

 “Каравай – сімвал паяднання і працягу роду”

Гаспадыня (слайд 7). Прапаную некалькі парад па вырабу каравая на дабрабыт у сям’і, якія бытуюць у вёсцы Ёдкі. Хлопчыкі, удзельнікі музейнага занятку, атрымоўваюць пачатак фразы, дзяўчынкі – другую частку. Задача – скласці цэлы сказ і растлумачыць у пары яго значэнне:

  1. Каравай выпякаецца толькі адзін раз – пры першым шлюбе толькі цнатлівай дзяўчыне.
  2. Каравай выпякае хросная маці маладой, якая, пажадана, не ўдава і мае дзяцей.
  3. Каравай “апяразвалі” касой з цеста, якая сімвалізавала дзявоцкасць.
  4. Калі мылі дзяжу з-пад цеста, то ваду вылівалі пад пладовыя дрэвы, каб маладыя мілаваліся ўсё жыццё.
  5. Калі каравай даставалі з печы, то глядзелі на яго выгляд: роўны каравай “гаварыў”  аб тым, што сям’я будзе жыць шчасліва, каравай са шчылінай – аб тым, што маладыя не будуць доўга разам.
  6. Пры дзяльбе каравая самы верх аддавалі маладым, якія павінны былі з’есці яго толькі самі, але не ў час вяселля, другі ярус аддаваўся для радні, ніжні ярус – іншым гасцям, самы акраец –  музыкантам, а птушак, якія знаходзіліся зверху, выносілі на вуліцу дзецям.
  7. Таго чалавека, якога надзялілі караваем, павінен быў надкусіць кавалак, а астатняе занесці дадому як сімвал шчаслівага сямейнага жыцця і пачаставаць усіх, хто на вяселлі не быў.
  8. Кавалак вясельнага караваю клалі ў збожжа на добры ўраджай, частавалі жывёлу.
  9. Кожны ўдзельнік вяселля пры атрыманні кавалка каравая павінен быў надзяліць маладых пажаданнямі ў вершаванай форме і што-небудзь падарыць: Дарую кароўку, яшчэ і бычка,

          Каб першы быў сынок, а другая – дачка.

Пятая старонка –  “Вясельныя гульні”

 Гаспадыня (слайды 8–9). Адным з самых цікавых момантаў на вяселлі быў час вясёлых гульняў. Зараз мы разам пагуляем у распаўсюджаныя ёдкаўскія вясельныя  гульні “Вішанька”, “Шкута ёдкаўскі”, “Яшчур”.

Шостая старонка –  “Вясельная віктарына”

 Вядучая. Адкажыце на пытанні, звязаныя з атрыбутамі вяселля.

У Ёдках па сённяшні дзень садзяць маладую на дзяжу. Бываюць выпадкі, калі маладую садзяць на лаўку.  У чым бачыцца нашым землякам такая розніца? (на дзяжу звычайна садзілі цнатлівую дзяўчыну, але калі быў парушаны такі закон, то маладую садзілі на лаву).

Чаму жаніх пераносіць нявесту на руках праз мост? (на шчасце, каб у сямейным жыцці спраўляцца гэтак жа лёгка з усімі перашкодамі ).

Чаму лічыцца, што вясельны каравай нельга было адкусваць або ламаць? (каравай з’яўляецца сімвалам новага шчаслівага жыцця, таму нельга парушаць яго цэласнасць).

Што сімвалізуе расплеценая каса маладой і завязванне хусткі свякроўю? (гэта сімвалізуе тое, штодзяўчына становіцца жанчынай).

З якой мэтай прышпільваецца міртавы вянок маладой? (каб падкрэсліць яе асаблівае становішча – цноту).

У якім месцы хаты павінна адбывацца дзяльба каравая? (пад Чырвоным кутом).

У якім месяцы часцей за ўсё беларусы гулялі вяселлі? (лістапад, калі закончыліся работы ў полі).

Сёмая старонка – паданне  “Бусел – гаспадар Ёдак і апякун маладых”

 Вучань-экскурсавод. Некалі, яшчэ ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя, жыла ў вёсцы сям’я Буслоў. Мірна жылі яны, кожны год, нібы добрыя гаспадары,  дабудоўвалі сваё гняздо, як клапатлівыя бацькі, гадавалі сваіх дзяцей. Кожную вясну прыносілі яны дабрабыт у Ёдкі: маладыя жаніліся, людзі спраўна вялі гаспадарку, нараджалі дзяцей. Але знайшоўся адзін чалавек, які разбурыў гняздо птушак. Наступнай вясной Буслы не вярнуліся ў Ёдкі. Людзі ўжо не бачылі таго добрага суседства птушак, якое было раней, забыліся, якой павінна быць гармонія ў сям’і. Прайшло некалькі дзесяцігоддзяў… Успомнілі людзі, што некалі вёска была прыстанішчам Буслоў, спілавалі крону аднаго вялікага дрэва, паклалі кола, уцяплілі  саломай і галлём.

…І  вярнуўся Бусел у вёску. Некалькі гадоў суседнічае гэта птушка з чалавекам. Дбайны гаспадар Бусел клапоціцца аб буслянятах, вучыць  падымацца на крыло. Моладзь глядзіць на Буслоў і задумваецца над тым, якой павінна быць сапраўдная сям’я.

 Вярнуўся ў вёску добры гаспадар.Так і чуецца ў слове Гасподні дар, Божы дар, бо добрым гаспадаром быць – гэта трэба мець талент. Гаспадар – чалавек, які нечым валодае, нечым распараджаецца, пра нешта рупіцца, вядзе гаспадарку, і любая гаспадарка – галоўны клопат гаспадара. Жытло гаспадарова з усімі прыбудовамі недарэмна ўзвышана называецца гасподай. Гаспадаром жонка называе мужа. Мужчына мусіць быць гаспадаром свайго слова, гаспадаром свайго дому, лёсу (запісана са слоў Лукашэвіч В.В.).

          Гаспадыня. Задумайцеся, калі ласка, над гэтым паданнем і скажыце, як вы разумееце яго сэнс [4].

          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.